Выстава графікі Андрэя Савіча "Гісторыі кахання да жыцця"

Выстава графікі Андрэя Савіча "Гісторыі кахання да жыцця" прапануе гледачу дакрануцца да асабістых перажыванняў аўтара і атрымаць асалоду ад паэзіі эстэтычных каштоўнасцей адточаных на графічных аркушах мастака. Як вядома, толькі перажытае можа быць сапраўдным, таму гісторыі кахання да жанчыны, да сям'і, да мастацтва і да жыцця ў цэлым, не пакінуць Вас абыякавымі.

Выстава адбудзецца 6 снежня ў 16-00 у Мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.

Чакаем Вас па адрасе: вул. Стралецкая, 4А-4, г. Полацак. Тэл. для даведак: 43-66-32, 46-55-47

681