У краіне майстроў

Нам усім добра вядома, што беларусы вельмі працавіты народ. Ва ўсе часы яны былі добрымі кавалямі, шаўцамі, ганчарамі. На музейна-педагагічных занятках "У краіне майстроў", якія на працягу двух тыдняў ідуць у Краязнаўчым музеі Полацка, вучні пачатковых класаў не толькі вывучаюць асаблівасці рамеснай вытворчасці, але і самі спрабуюць "зазірнуць" на старажытны кірмаш, адшукаць прадметы, зробленныя полацкімі ўмельцамі, стварыць з каляровых нітак цацку, прадэманстраваўшы свае асаблівыя здольнасці. Мора пазітыва і актыўнасці суправаджаюць дзетак амаль цэлую гадзіну.

716