Выстава «ПАСТАЛЫ, ВАЛЁНКІ, БОТЫ»


Выставачны праект «Беларускі вясковы абутак канца ХІХ — першай паловы ХХ ст.» знаёміць наведвальнікаў з такім элементам народнага строю, як абутак. На выстаўцы прадстаўлены характэрныя для жыхароў беларускіх вёсак рамесныя вырабы, сярод якіх скураны, драўляны, плецены і валяны абутак. Асаблівае месца займаюць прылады і прыстасаванні, якімі карысталіся майстры такіх рамёстваў, як гарбарства (апрацоўка скуры), шапавальства (валянне), пляценне, разьба па дрэве.

Адным з самых пазнавальных прыкладаў традыцыйнага сялянскага абутку з’яўляюцца лапці, якіх існавала некалькі відаў — у залежнасці ад месца і спосабу выкарыстання. У зімовы ж перыяд самым запатрабаваным абуткам былі валёнкі. Рамесныя сакрэты шапавалаў перадаваліся звычайна ў сям’і ад бацькі сыну, што рабіла іх працу радавой справай. Пасталы, боты, чаравікі наглядна дэманструюць пераемнасць рамеснай традыцыі ад часоў старажытнасці да найноўшага часу.

Падчас выстаўкі пройдуць майстар-класы па шапавальству і пляценню — сачыце за анонсам!

Чакаем Вас па адрасе: г. Полацк, вул. Войкава, 1.