Новы навучальны год і новыя наведвальнікі Краязнаўчага музея Полацка!

На музейна-педагагічных занятках «Добры дзень, музей!», якія праходзілі на 4-м тыдні верасня, другакласнікі з розных школ Полацка атрымалі магчымасць пабачыць самыя цікавыя прадметы, якія захоўваюцца ў музеі. Школьнікі даведаліся, калі і дзе з'явіліся першыя музеі, як прадметы навакольнага свету становяцца экспанатамі, якія музеі можна наведаць у нашым горадзе. Заняткі завяршаліся інтэрактыўнай гульнёй «Ствары свой музей», у якой дзеці прымалі самы актыўны ўдзел.

463