У Полацку адбылося ўручэнне літаратурнай прэміі імя Алеся Савіцкага

30 жніўня, на базе філіяла № 9 Полацкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы прайшло ўручэнне літаратурнай прэміі імя Алеся Савіцкага. Прэмію кожны год прысуджваюць таленавітым літаратарам, творы якіх прысвечаны тэме любові да роднага краю. Пераможцу конкурсу надаюць званне лаўрэата з уручэннем сертыфіката і прыза. Супрацоўнікі Музея беларусскага кнігадрукавання не маглі прапусціць гэтую важную падзею.

У гэтым годзе лаўрэатам стаў Уладзімір Сцяпанавіч Тачыла — член народнага літаратурнага аб'яднання «Наддзвінне». Не засталіся без увагі і адметныя поспехі іншых літаратараў: «за папулярызацыю тэмы малой радзімы» ўзнагароды ўдастоены Феакціст Фёдаравіч Фядотаў, а «за яркі літаратурны дэбют» — Валерый Аляксандравіч Леднік. Абодва аўтара таксама з'яўляюцца членамі аб'яднання «Наддзвінне». Акрамя таго, Валерый Леднік — наш калега, загадчык аднаго з філіялаў Полацкага музея-запаведніка.

Музей беларускага кнігадрукавання далучаецца да віншаванняў і жадае аўтарам новых творчых перамог!

643