Выстава «Не шукайце красы за морамі...» (фотаальбомы з фондаў НПГКМЗ)

24.11.2018 10:00
07.01.2019 17:00

24 лістапада ў Музеі беларускага кнігадрукавання пачынае працу выстава «Не шукайце красу за морамі...», на якой можна пабачыць фотаальбомы рознай тэматыкі.

Беларуская прырода – гэта наша сапраўднае багацце, якое мы самі не заўсёды цэнім, але якое прываблівае і здзіўляе замежных турыстаў. Разгледзець гэты скарб дапамагаюць нам фотамастакі, якія не лянуюцца забрацца ў самыя нетры беларускіх лясоў і балот або падняцца ў паветра, каб акінуць вокам мудрагелістыя звівы нашых шматлікіх рэчак і азёр. Вынікам іх працы з'яўляюцца адмысловыя фотаальбомы. Такія выданні з годнасцю прадстаўляюць нашу краіну на разнастайных кніжных конкурсах і выставах, з'яўляюцца добрым падарункам для гасцей краіны.

Выдаюцца альбомы, прысвечаныя не толькі прыродзе, але таксама архітэктуры Беларусі, традыцыйным рамёствам нашага народа (ткацтву, вышыўцы, выцінанцы, разьбе па дрэве і інш.). Зазірнуць у мінулае дапамагаюць малюнкі мастакоў мінулых стагоддзяў і старыя фотаздымкі з музейных збораў ды прыватных калекцый.

На выставе будуць прадстаўлены альбомы, падрыхтаваныя і выпушчаныя беларускімі выдаўцамі з удзелам самых вядомых фотамастакоў, сярод якіх Сяргей Плыткевіч, Анатоль Кляшчук, Георгій Ліхтаровіч і інш.





®
Система Orphus