Праз час і прастору: да 90-годдзя пачатку археалагічных даследаванняў Полацка

01.09.2018 10:00
02.12.2018 17:00

Краязнаўчы музей Полацка рыхтуе новую выставу "Праз час і прастору: да 90-годдзя пачатку археалагічных даследаванняў Полацка". На ёй будуць прадстаўлены цікавыя і рэдкія прадметы археалогіі з фондаў НПГКМЗ, некаторыя з якіх будуць выстаўляцца ўпершыню. Наведвальнікаў чакаюць “сустрэчы” з даследчыкамі полацкай даўніны, якія з рыдлёўкай у руках “прайшлі” праз стагоддзі і метры глебы да новых адкрыццяў у гісторыі самага старажытнага горада Беларусі.


Выстава пачне працаваць з 1 верасня 2018 г.


Супрацоўнікі музея запрашаюць
палачан і гасцей горада адкласці свае справы і
зрабіць падарожжа ў свет археалогіі Полацка.






®
Система Orphus