Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік, Музеi Полацка | Навукова-даследчая і асветная ўстанова культуры «Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік» | Даклады ўдзельнікаў круглага стала «Кніжная спадчына ў музейным адлюстраванні» (10 верасня 2015 г.) | polotsk.museum.by

Даклады ўдзельнікаў круглага стала «Кніжная спадчына ў музейным адлюстраванні» (10 верасня 2015 г.)


Круглы стол «Кніжная спадчына ў музейным адлюстраванні» да 25-годдзя Музея беларускага кнігадрукавання праходзіў 10 верасня 2015 г. На ім прысутнічалі не толькі супрацоўнікі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, але і нашы калегі з розных беларускіх музеяў: Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, Віцебскага і Магілёўскага абласных краязнаўчых музеяў, а таксама госці з Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі.

Падчас правядзення круглага стала ўдзельнікі абмяркоўвалі праблемы выяўлення, збірання і атрыбуцыі каштоўных кніжных помнікаў, складання навуковых каталогаў музейных кніжных калекцый, а таксама папулярызацыі кніжнай спадчыны. Надзвычай цікавым было знаёмства з напрацоўкамі музеяў і абмен вопытам з мэтай удасканалення метадаў экспазіцыйнай і культурна-асветніцкай работы.

Падчас мерапрыемства была праведзена прэзентацыя выставы арыгінальных скарынаўскіх кніг з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.


З дакладамі ўдзельнікаў круглага стала можна азнаёміцца на нашым сайце ў раздзеле Бібліятэка-Матэрыялы канферэнцыі альбо перайшоўшы па спасылцы








®
Система Orphus