Невядомы мастак. Партрэт Эльжбэты Агінскай Пузыны. 1760 г.






Эльжбета Агінская, у шлюбе Пузына (1700–1767) – дачка літоўскага гетмана Рыгора Антонія Агінскага, мецэнатка і актыўная апякунка ордэна езуітаў. Адукаваная жанчына, цікавілася натуральнымі навукамі і заснавала астранамічную абсерваторыю пры Віленскай езуіцкай акадэміі. Фінансавала пабудову велічнага касцёла ў гонар св. Тадэвуша ў мястэчку Лучаі. У знак падзякі жыхары мястэчка замовілі ў мастака партрэт сваёй дабрадзейкі. На адваротным баку партрэта маецца надпіс на польскай мове, які гучыць наступным чынам:
ELZBIETA Z XIĄZĄT
OGINSKIEH PUZYNINA
KASZTELANOWA MSCISŁAWSKA
CóRKA HETMANA WIELKIEGO
LITEWSKIEGO TREOREGO
OGINSKEGO STAROSCINA
TRYSKA Y IODANSKA PANI DZIE-
DZICZNA LUEZAGA. WIEKU 60.
MAIACA Z XIEZNEY TEOFILI
MATKI CZARTORYISKIEY. SPLODZO-
Na ROKU PAN. 1760.
(Альжбета з князёў Агінскіх, жонка Пузыны, кашталяна мсціслаўскага, дачка вялікага літоўскага гетмана Рыгора Агінскага, старасціна TRYSKA Y IODANSKA, пані спадчынная LUEZAGA. Веку 60. Народжаная ад княгіні Тэафіліі, маці Чартарыйскай. Год 1760.)