У музеі ткацтва прайшоў майстар-клас па ткацтву габелена з траў

Калі ідзеш па лузе, хочацца знесці з сабой водар кветак і духмяных траў. Можна сабраць з іх букет, а можна саткаць у габелен, які зімовым вечарам будзе нагадваць пра летні адпачынак. З глыбокай старажытнасці да нас прыйшла традыцыя ткаць цыноўкі з раслін.

Cупрацоўнікі музея ткацтва працягнулі гэтую традыцыю: разнастайныя травы, лісце, кветкі, якія растуць уздоўж дарогі, на паляне і ў лесе, - усё саткалася ў адзінае цэлае! Пад старажытную музыку нараджаўся габелен, зайграла фактура, утварылася сапраўднае палатно, што радуе вока! Упрыгожанне з лекавых траў, у якое ўкладзена і душа майстра, і густ, стварае ў доме здаровую атмасферу. Кожны ўдзельнік пакінуў сабе кавалачак лета і добры настрой!

561