Запрашаем на роспіс торбачак!


 Запрашаем на роспіс торбачак! Музей традиционного ручного ткачества Поозерья. г. Полоцк, 2017 г.

Музей ткацтва запрашае Вас стварыць сваю ўласную ўнікальную аўтарскую торбачку! За аснову роспісу будуць узятыя традыцыйныя раслінныя арнаменты, распаўсюджаныя на тэрыторыі Беларусі з канца ХІХ ст. Асаблівасць раслінных арнаментаў – гэта яркасць, выкарыстанне вялікай колькасці колераў, адвольнасць форм і непаўторнасць самога малюнка.

Шыкоўны аксесуар зроблены сваімі рукамі – вось што трэба, каб увайсці ў гэтае лета з добрым настроем!

Папярэдні запіс па тэлефоне: 42-30-41

Кошт – 5 рублёў.

P.S. Торба для роспісу, фарба і пэндзлі прадастаўляюцца музеем.

118