“Полацк у творах сучасных мастакоў”. Пленэр жывапісу

Сучасны Полацк мае багатыя культурныя традыцыі і велізарны вопыт у стварэнні культурнай прасторы, аб чым сведчыць дзейнасць музеяў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.
Паміж музеямі-запаведнікамі Полацка і Ноўгарада склаліся сяброўскія і творчыя зносіны на аснове шматгадовай працы ў галіне музейнай справы.

Сёння мы выходзім на новую форму музейнай работы – правядзенне жывапіснага пленэру, які пакладзе пачатак фарміраванню калекцыі “Полацк у творах сучасных мастакоў”. У пленэры прымуць удзел мастакі з Ноўгарада і гарадоў Беларусі. Пленэр прымеркаваны да Дзён свята горада і будзе праходзіць з 29 мая па 3 чэрвеня.

Сачыце за інфармацыяй аб праходжанні пленэру на сайце НПГКМЗ.

Спраўкі па тэл.:(0214) 424135; 423632

495