Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік

Нацыянальны Полацкi гісторыка-культурны музей-запаведнік уяўляе сабой унікальную гістарычную тэрыторыю, помнікі якой ахоўваюцца, вывучаюцца, рэстаўруюцца і прыстасоўваюцца пад музейныя экспазіцыі. Экспазіцыі некаторых музеяў размешчаны ў помніках архітэктуры: Сафійскім саборы (XI — XVIII стст.), корпусе былога езуіцкага калегіума (XVIII стст.), Лютэранскай кірсе (1888 г.), Брацкай школе (канец XVIII стст.), жылых дамах па вуліцы Войкава, 1 і вуліцы Ніжне-Пакроўскай, 46 (XIX — пачатак XX стст.), доміку Пятра I (1692 г.), воданапорнай вежы (1956 г.). Усяго ж у складзе НПГКМЗ налічваецца адзінаццаць Полацкіх музеяў.

Усе нерухомыя помнікі (архітэктурныя і археалагічныя) побач з рухомымі (музейны фонд складае больш за 100 000 адзінак захоўвання) уключаны ў музейны збор Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.

Сам запаведнік з яго ахоўнай зонай, зонай рэгулявання забудовы, існуючымі і будучымі музеямі з'яўляецца ядром, вакол якога ствараюцца ўмовы для ператварэння гістарычнага Полацка ў горад-музей.

Афiша